Сімфонія № 9 (Бетховен)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сімфонія № 9 Рэ мінор, Op. 125 — апошняя сімфонія Людвіга ван Бетховена (1824). Яна ўключае ў сябе частку Ode an die Freude («Оды да радасці»), паэмы Фрыдрыха Шылера, тэкст якой выконваецца салістамі і хорам у апошняй частцы. Гэта першы ўзор, калі буйны кампазітар выкарыстаў у сімфоніі чалавечы голас у адным шэрагу з інструментамі.
Сімфонія № 9 | |
---|---|
Кампазітар | |
Танальнасць | D minor[d] |
Форма | музычны твор/кампазіцыя[d] |
Час і месца сачынення | 1824[2] |
Першае выкананне | 7 мая 1824[1] |
Першая публікацыя | 1826[2] |
Прысвячэнне | Фрыдрых Вільгельм III |
Інструменты | |
сімфанічны аркестр і хор | |
Часткі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чацвёртая частка сімфоніі — «Ода да радасці» — выкарыстоўваецца як Гімн Еўрасаюза (аранжыроўка Герберта фон Караян).
Упершыню сімфонія была апублікаваная з назвай, якая гучыць на нямецкай мове як Sinfonie mit Schlusschor über Schillers Ode «An die Freude» für großes Orchester, 4 Solo und 4 Chorstimmen componiert und seiner Majestät dem König von Preußen Friedrich Wilhelm III in tiefster Ehrfurcht zugeeignet von Ludwig van Beethoven, 125tes Werk; аднак, яе больш агульная, афіцыйная назва гэта Сімфонія No.. 9 у D minor, Op. 125. Таксама сімфонію называюць «Харальнай».
Дзявятая сімфонія — адзін з найбольш выдатных твораў у гісторыі сусветнай музычнай культуры. Па ідэі велічы і глыбіні яе этычнага зместу, па шыраце задумы і магутнай дынаміцы музычных вобразаў Дзявятая сімфонія пераўзыходзіць усё створанае самім жа Бетховенам.
Твор адыгрывае прыкметную ролю і ў сучасным грамадстве.