Тарыфа
горад у Іспаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тарыфа (ісп.: Tarifa) — горад і муніцыпалітэт на паўднёвым ускрайку Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Кадыс, у складзе аўтаномнай супольнасці Андалусія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Кампа-дэ-Гібралтар. Займае плошчу 419 км². Насельніцтва складае 17 768 чалавек (на 2010 год). Адлегласць 101 км да адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.
Хуткія факты Краіна, Аўтаномная супольнасць ...
Горад
Тарыфа
Tarifa
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Насупраць горада ляжыць аднайменны востраў. Слова тарыф (збор, мыта) паходзіць ад назвы гэтага вострава. Тут упершыню сталі збіраць зборы з купцоў за тавары, якія дастаўляюцца ў порт.