Тэорыя адноснасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэорыя адноснасці — тэрмін, уведзены ў 1906 годзе Максам Планкам з мэтай паказаць, як спецыяльная тэорыя адноснасці (і, пазней, агульная тэорыя адноснасці) выкарыстоўвае прынцып адноснасці. Часам выкарыстоўваецца як эквівалент паняцця «рэлятывісцкая фізіка»[заўв. 1]. У вузкім сэнсе ўключае ў сябе спецыяльную і агульную тэорыю адноснасці.
У гісторыі фізікі тэрмін тэорыя адноснасці часам выкарыстоўваецца для адмежавання поглядаў Эйнштэйна, Мінкоўскага і іх паслядоўнікаў, што адмаўляюць канцэпцыю святланоснага эфіру, ад поглядаў некаторых іх папярэднікаў, такіх як Лорэнца і Пуанкарэ.