Удзельнік:Чобат/Чарнавік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манго́льская мова (саманазва: Монгол хэл[заўв 1], вымаўл. /mɔŋɢɔ̆ɮ xiɮ/) — адна з моў мангольскае сям'і моў і дзяржаўная мова Манголіі. Колькасць носьбітаў з улікам усіх дыялектаў дасягае прыкладна 5,2 млн чал., складаючы большасць сярод насельніцтва Манголіі ды этнічна мангольскай часткі насельніцтва кітайскага аўтаномнага раёна Ўнутраная Манголія[2]. У Манголіі дамінуючым з'яўляецца халхаскі дыялект і кірылічная пісьменнасць, на якіх заснаваная літаратурная мова Манголіі, у той час ва Ўнутранай Манголіі мангольская мова мае большую дыялектную разнастайнасць і запісваецца традыцыйным старамангольскім пісьмом.
Мангольская мова | |
---|---|
Саманазва |
Монгол хэл, ᠮᠤᠨᠭᠭᠤᠯ ᠬᠡᠯᠡ |
Краіны | Манголія, Кітай |
Рэгіёны |
большая частка Манголіі, паўсюдна — Унутраная Манголія, часткі правінцый Ляанін, Гірын, Хэйлунцзян Кітая |
Афіцыйны статус |
Манголія, Кітай (Унутраная Манголія) |
Арганізацыя, якая рэгулюе |
Манголія: Дзяржаўны моўны савет, Унутраная Манголія: Савет па мове і літаратурнай працы[1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
Мова вылучаецца наяўнасцю гармоніі галосных і складанай структурай складоў, што дазваляе мове мець у канцы слоў сцячэнні да трох зычных гукаў. Граматычна — тыповая аглюцінатыўная мова, у словазмяненні вялікую ролю адыгрываюць паслядоўныя ланцугі суфіксаў. Парадак слоў у сказе — дзейнік-дапаўненне-выказнік, упарадкаванне іменнае групы адносна вольнае, граматычныя ролі выражаюцца шляхам каля васьмі склонаў, існуе пяць станаў. Дзеяслоў змяняецца паводле стану, віду, часу, мадальнасці ды эвідэнцыяльнасці. У сувязях унутры сказа асаблівую ролю маюць словы, значэнне якіх блізкае да прыслоўяў.
Сучасная мангольская мова з'яўляецца вынікам развіцця сярэднемангольскае мовы — мовы Мангольскай імперыі перыяду ХІІІ-XIV стст. Пры развіцці гэтае мовы адбыліся заўважныя зрухі ў парадыгме гармоніі галосных, склонавай і дзеяслоўнай сістэмах, узніклі доўгія галосныя.