From Wikipedia, the free encyclopedia
Укіё-э — кірунак у выяўленчым мастацтве Японіі, які атрымаў развіццё з перыяду Эда. Слова укіё, літаральнае перакладаецца як «свет, які плыве», з'яўляецца амафонам да будысцкага тэрміну «свет смутку», але запісваецца іншымі іерогліфамі.
Гравюры ў стылі укіё-э - асноўны від ксілаграфіі ў Японіі. Гэтая форма мастацтва стала папулярнай ў гарадской культуры Эда (сучасны Токіа) ў другой палове XVII стагоддзя.
Заснавальнікам укіё-э лічыцца японскі жывапісец і графік Хісікава Маранобу.
Першапачаткова гравюры былі чорна-белымі — выкарыстоўвалася толькі туш, з пачатку XVIII стагоддзя некаторыя працы затым размалёўвалі ўручную з дапамогай пэндзля. У XVIII стагоддзі Судзукі Харунобу ўкараніў тэхніку шматколернага друку для вырабу нісікі-э («парчовыя малюнкі»).
Гравюры укіё-э былі даступныя па цане з-за магчымасці іх масавай вытворчасці. Яны прызначаліся ў асноўным для гарадскіх жыхароў, якія не маглі дазволіць сабе выдаткаваць грошы на карціны.
Для укіё-э характэрныя карціны штодзённага жыцця, сугучныя гарадской літаратуры гэтага перыяду. На гравюрах маляваліся гейшы, барцы сумо і папулярныя акцёры тэатра кабукі (якуся-э). Пазней стала папулярнай пейзажная гравюра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.