Уток
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уто́к — сукупнасць нітак, якія ідуць упоперак тканіны, дывана і іншых тэкстыльных вырабаў.
Ніткі утку пераплятаюцца з ніткамі асновы ў працэсе ткацтва тканіны або дывана і звычайна перпендыкулярныя ніткам асновы. Паколькі ніткі утку ўспрымаюць меншыя механічныя ўздзеянні пры вырабе тканіны, іх робяць з менш якаснай сыравіны, чым ніткі асновы.