ФК Інтэрнасьянал
бразільскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Інтэрнасьянал» (парт.: Internacional) — бразільскі футбольны клуб з горада Порту-Алегры. Заснаваны ў 1909 годзе. Клуб мае каманды ў шэрагу відаў спорту, як найбольш вядомай з’яўляецца футбольная каманда. Традыцыйнымі для клуба чырвоныя кашулі і белыя трусы і шкарпэткі, з-за чаго каманда мае мянушку «Каларада», што азначае — «чырвоны». «Інтэрнасьянал» мае лакальнае дэрбі з іншым клубам з Порту-Алегры «Грэміу».
Інтэрнасьянал | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Sport Club Internacional | |||
Заснаваны | 4 красавіка 1909 | |||
Горад | Порту-Алегры, Бразілія | |||
Стадыён |
Бейра-Рыу Умяшчальнасць: 56 000 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022 | 2 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
У 2006 годзе «Інтэрнасьянал» упершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс. У снежні таго ж года «Інтэр» атрымаў перамогу ў клубным чэмпіянаце свету ФІФА, абыграўшы ў фінале пераможцу еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў іспанскую «Барселону». У 2007 годзе каманда стала пераможцам Рэкопы Паўднёвай Амерыкі, аказаўшыся мацней за мексіканскую «Пачуку». У 2008 годзе «Інтэрнасьянал» першым сярод бразільскіх клубаў заваяваў Паўднёваамерыканскі кубак, другі па значнасці турнір кантыненту. Такім чынам, клуб стаў уладальнікам усіх існых на сёння міжнародных трафеяў паўднёваамерыканскага футболу. У 2010 годзе клуб у другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс.