ФК Барусія Дортмунд
нямецкі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Барусія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Дортмунд. Клуб быў заснаваны ў 1909 годзе сямнаццаццю футбалістамі з Дортмунда. 8-разовы чэмпіён Германіі (у т. л. у сезонах 2010/11 і 2011/12) і пяціразовы ўладальнік Кубка Германіі. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1997), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1966). «Барусія» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у гісторыі нямецкага футбола[1][2].
Барусія Дортмунд | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Ballspiel-Verein Borussia 1909 e. V. Dortmund | |||
Заснаваны | 19 снежня 1909 | |||
Горад | Дортмунд, Германія | |||
Стадыён |
Сігнал Ідуна Парк Умяшчальнасць: 80 720 |
|||
Уладальнік | Райнгард Раўбаль[d] | |||
Прэзідэнт | Ганс-Ёахім Ватцке[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Бундэсліга | |||
2022/23 | 2 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
З 1974 года Дортмунд гуляў свае хатнія матчы на «Вестфаленштадыяне». Стадыён з’яўляецца самым вялікім стадыёнам у Германіі. Чорны і жоўты з’яляюцца традыцыйнымі колерамі клуба. Клуб мае даўняе суперніцтва з суседзямі па рурскім рэгіёне клубам «Шальке 04». Матчы паміж гэтымі дзвюма клубамі маюць назва рурскае дэрбі. «Барусія» таксама мае суперніцтва з «Баварыяй», вядомае як «Класіка» (ням.: Der Klassiker)[3][4]. З пункту гледжання фінансавых прыбыткаў, клуб з Дортмунда з’яўляецца другім па велічыні спартыўным клубам у Германіі і адзінаццатым найбуйнейшым футбольным клубам у свеце, зарабіўшы ў 2012 годзе 189,1 млн еўра. Дэвізам клуба ёсць «Сапраўднае каханне» (ням.: Echte Liebe).