ФК Куінз Парк Рэйнджэрс
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Куінз Парк Рэйнджэрс» (англ.: Queens Park Rangers) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў заходняй частцы Лондана. «Куінз Парк Рэйнджэрс» таксама шырока вядомы па скарочанай назве КПР. Іх таксама называюць «Рэйнджэрс» і «Гупс» (англ.: hoops — «абручы», з-за папярочных бела-блакітных палосаў іх асноўнай традыцыйнай формы). На працягу многіх гадоў клуб гуляў хатнія матчы на розных стадыёнах, перш чым атрымаў у сваё карыстанне «Лофтус Роўд» у 1917 годзе. У сезонах 1931/32 і пазней у 1962/63 каманда таксама гуляла на стадыёне «Уайт Сіці», каб прыцягнуць большую колькасць заўзятараў[1]. Дзякуючы сваёй блізкасці да іншых клубаў на захадзе Лондана, КПР падтрымліваюць даўнюю канкурэнцыю з некалькімі іншымі клубамі ў гэтым раёне. Найбольш прыкметнымі з іх з’яўляюцца «Чэлсі», «Фулхэм» і «Брэнтфард», з якімі яны маюць супрацьстаянне вядомае як Дэрбі заходняга Лондана. Клуб і яго заўзятары падтрымліваюць даўняе суперніцтва з клубам «Уотфард», нягледзячы на тое, што ў апошні час яно стала менш прыкметным.
Куінз Парк Рэйнджэрс | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Queens Park Rangers Football Club | ||
Мянушкі | Абручы | ||
Заснаваны | 1882 | ||
Горад | Лондан, Англія | ||
Стадыён |
Лофтус Роўд Умяшчальнасць: 18 360 |
||
Уладальнік | Tune Group[d] і Тоні Фернандэс[d] | ||
Прэзідэнт | Амір Бхатыя[d] | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | ||
2021/22 | 11 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|