ФК Тарына
італьянскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Тарына» (італ.: Torino) — італьянскі футбольны клуб з горада Турын. Заснаваны ў 1906 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі і пяціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб правёў большую частку сваёй гісторыі ў элітным дывізіёне італьянскага футбола. Асноўнымі колерамі клуба з’яўляюцца бардовы і белы.
Хуткія факты Тарына, Поўная назва ...
Тарына | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Torino Football Club SpA | |||
Заснаваны | 1906 | |||
Горад | Турын, Італія | |||
Стадыён |
Стадыа Алімпіка Умяшчальнасць: 27 958 |
|||
Уладальнік | Урбана Кайра[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022/23 | 10 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Закрыць
Апошняе чэмпіёнства клуба датавана сезонам 1975/76. Найвышэйшым поспехам клуба на еўрапейскай арэне лічыцца другое месца ў Кубку УЕФА сезона 1991/92. Гістарычна склалася так, што «Тарына» ўваходзіць у лік пяці самых паспяховых клубаў у італьянскім футболе ў плане перамог у чэмпіянаце. У 2005 годзе клуб быў перазаснаваны.
З сезона 2012/13 клуб гуляе ў Серыі A.