ФК Фулхэм
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Фу́лхэм» (англ.: Fulham F.C.) — англійскі футбольны клуб з Лондана. Названы па імені лонданскага раёна Фулхэм, які размяшчаецца ў паўднёва-захадняй частцы Лондана. Клуб быў заснаваны ў 1879 годзе.
Фулхэм | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Fulham Football Club | |||
Мянушкі |
Дачнікі, Белыя (The Cottagers, The Whites) |
|||
Заснаваны | 1879 | |||
Горад | Лондан, Англія | |||
Стадыён |
Крэйвен Котэдж Умяшчальнасць: 25 700 |
|||
Уладальнік | Шагід Хан[d] | |||
Прэзідэнт | Шагід Хан[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 10 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Клуб правёў 29 сезонаў у вышэйшым дывізіёне англійскага футбола, большасць з якіх прыпадае на 1960-я і 2000-я гады. Апошнія поспехі звязаны са старшынёй клуба Махамедам аль-Фаедам, пасля таго, як клуб падняўся з чацвёртага дывізіёна ў 1990-х гадах. «Фулхэм» ніколі не перамагаў у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах, але ўдзельнічаў у двух фіналах. У 1975 годзе клуб аспрэчваў перамогу ў фінале Кубка Англіі адзіны раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы паражэнне з лікам 2:0 ад «Вест Хэм Юнайтэд». У 2010 годзе «Фулхэм» дасягнуў фіналу Лігі Еўропы, але там атрымаў паражэнне ад іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда з лікам 2:1 у дадатковы час[1].
За клуб у розныя часы выступалі вядомыя ігракі, як Джоні Хейнс, Джордж Коэн, Бобі Робсан, Родні Марш і Элан Малеры. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Крэйвен Котэдж», які размяшчаецца на беразе ракі Тэмзы. Пляцоўка з’яўляецца хатняй арэнай клуба з 1896 года. Трэнеровачная база клуба знаходзіцца побач з Матспурскім паркам, дзе таксама размяшчаецца і клубная акадэмія.