Фабрыка
прамысловае прадпрыемства / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фабрыка (значэнні).
Сюды перасылаецца запыт «Завод». На гэту тэму патрэбны асобны артыкул.
Фабрыка (ад лац.: fabrica — майстэрня) — прамысловае прадпрыемства, якое мае вялікую колькасць рабочых (у адрозненне ад рамеснай майстэрні), і вырабляе тавары, як правіла, не пад заказ, а па шаблоне.
У XIX стагоддзі ў Расійскай імперыі для таго, каб прадпрыемства мела статус фабрыкі, на ім павінна было працаваць не меней 17 рабочых, у Францыі, Аўстрыі і Саксоніі — не меней 21. Пры страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў у Германіі XIX стагоддзя фабрыкай прызнавалася прадпрыемства, у якім занята не меней 60 рабочых.