Феафілакт Сімаката
From Wikipedia, the free encyclopedia
Феафіла́кт Сімака́та (грэч. Θεοφύλακτος Σιμοκάτ(τ)ης, лац.: Theophylactus Simocatta) (канец VI — 1-я палова VII стст.) — візантыйскі гісторык. Нарадзіўся ў Егіпце. Вучыўся ў Александрыі і Афінах. Саветнік імператара Іраклія. У яго галоўнай працы «Гісторыя» (ці «Усеагульная гісторыя»; 8 кніг) на аснове хронік і дакументаў апісаны гісторыя Візантыі канца VI — пачатку VII стст., краін Пярэдняй Азіі, візантыйска-іранскія адносіны і славяна-аварскія войны з Візантыяй у канцы VI ст. Аўтар твора па алхіміі «Пытанні фізікі», лістоў (перакладзены на лацінскую мову М. Капернікам).
Хуткія факты Феафілакт Сімаката, Дата нараджэння ...
Феафілакт Сімаката | |
---|---|
стар.-грэч.: Θεοφύλακτος Σιμοκάτ(τ)ης | |
Дата нараджэння | 580[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 630 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік |
Закрыць