Фонд Жуана Міро
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фонд Жуана Міро ў Барселоне (катал.: La Fundació Joan Miró en Barcelona) — музей сучаснага мастацтва ў Барселоне. Заснаваны 10 чэрвеня 1975 года ў Барселоне, у памяшканні, пабудаваным па праекце аднаго вялікага каталонскага мастака — Жазепа Луіса Серта (ісп.: Josep Lluís Sert).
Фонд Жуана Міро | |
---|---|
катал.: La Fundació Joan Miró en Barcelona | |
Заснаваны | 1975 |
Заснавальнік | Joaquim Gomis[d] |
Адкрыты | 10 чэрвеня 1975 |
Месцазнаходжанне | Барселона Іспанія |
Наведвальнікі | |
Адрас | Parc de Montjuïc 08038 Barcelona і Parc de Montjuïc, s/n, 08038 Barcelona, Spanien |
Праезд | аўтобус 50, 55, bus turístic. Parc de Montjuic |
Адкрыты | аўт.— сб с 10.00 да 19.00, чац. 10.00 — 21.30, нядз. і святы с 10.00 до 14.30, пан. выходны[3]. |
fmirobcn.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак музея Жуана Міро размешчаны высока, на схіле пагорка Манжуік, за Нацыянальным палацам, у якім змяшчаецца Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі. Калекцыя музея разнастайная, адлюстроўвае розныя бакі творчасці мастака. У шматузроўневых памяшканнях прадстаўлена 300 карцін, 150 скульптур, 9 тэкстыльных работ і больш за 8000 малюнкаў, якія ўключаюць як раннія працы, так і шырока вядомыя, якія ў поўнай меры прадстаўляюць ярка індывідуальны стыль Міро.
На першым паверсе праходзяць выставы работ сучасных, маладых мастакоў, а з тэрасы другога паверха адкрываецца ўражлівы від на Барселону.