From Wikipedia, the free encyclopedia
«Франц» (Frantz) — французска-нямецкі драматычны фільм 2016 года, зняты рэжысёрам Франсуа Азонам[7]. Фільм заснаваны на кінастужцы Эрнста Любіча «Зламаная калыханка » (1932). Галоўныя ролі ў фільме выканалі Паўла Бер і П’ер Нінэ .
Франц | |
---|---|
фр.: Frantz | |
Жанр | драматычны фільм і рамантычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Mandarin Cinema[d] |
Працягласць | 113 хв. |
Зборы | 7 478 354 $[3] |
Краіна | |
Мова | французская і нямецкая |
Год | 12 ліпеня 2016, 29 верасня 2016[4][5] і 18 мая 2017[6] |
IMDb | ID 5029608 |
Прэм’ера карціны адбылася 3 верасня 2016 года[8] ў межах конкурснай праграмы 73-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Прыза Марчэла Мастраяні за акцёрскую ігру Паўлы Бер[9].
Гераіня фільма — немка Анна з мястэчка Кведлінбург, якая пасля заканчэння Першай сусветнай вайны штодня прыходзіць на магілу свайго жаніха Франца, які загінуў у Францыі ў апошні год вайны. Аднойчы яна сустракае там француза Адрыена, які таксама прынёс кветкі на магілу яе каханага. Анна і бацькі загінулага прымаюць Адрыена за сябра Франца, з якім той пазнаёміўся падчас вучобы ў Парыжы. Француз не абвяргае іх здагадку, і паступова дзяўчына пачынае пранікацца да яго ўсё большай сімпатыяй. Толькі перад самым ад’ездам Адрыен прызнаецца, што пакутуе не з-за смерці сябра, а таму што менавіта ён забіў Франца на фронце…
Паўла Бер | – Анна |
П’ер Нінэ | – Адрыен |
Эрнст Шцёцнер | – доктар Ганс Хофмайстэр, бацька Франца |
Марыя Грубер | – Магда Хофмайстэр, маці Франца |
Ёхан фон Бюлаў | – Кройц, галава кружка нацыяналістаў |
Антон фон Люк | – Франц |
Сірыл Клер | – маці Адрыена |
Эліс дэ Ланкесэ | – Фані |
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 узнагародамі і яшчэ 35 намінацыямі[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.