Фраўэнкірхэ (Дрэздэн)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фраўэнкірхэ (ням. Frauenkirche - «царква Багародзіцы») — евангелісцка-лютэранская царква ў Дрэздэне, адзін з найбольш значных сабораў горада. Пабудавана ў стылі барока па ўказанні саксонскага курфюрста і караля Польшчы Аўгуста Моцнага ў 1726-1743.
царква | |
Фраўэнкірхэ | |
---|---|
Frauenkirche | |
| |
51°03′07″ пн. ш. 13°44′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Месцазнаходжанне | Дрэздэн |
Канфесія | евангелічна-лютэранская |
Епархія | Evangelical-Lutheran Church of Saxony[d] |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Георг Бер[d] |
Дата заснавання | 1726 |
Дата скасавання | 15 лютага 1945 |
Вышыня | 91,24 м |
Матэрыял | Posta Sandstone[d] |
Сайт | frauenkirche-dresden.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папярэдніцай сабора была аднайменная царква, якая была пабудавана на гэтым месцы ў 1472—1539 гадах. Да 1722 гэтая царква прыйшла ў заняпад, для бяспекі з яе знялі званы. Новы храм узводзіў па сваім праекце архітэктар Георг Бер. Манументальнае 95-метровае збудаванне, разлічанае на 3500 месцаў і ўвянчанае велічэзным купалам, адрознівалася элегантнай знешняй немудрагелістасцю і цудоўным унутраным убраннем.
У гады Другой сусветнай вайны царква была цалкам разбураная падчас бамбардзіровак Дрэздэна саюзнымі войскамі 13 лютага 1945 года. Улады ГДР пры недахопе фінансавых сродкаў прынялі рашэнне не аднаўляць яе як напамін нашчадкам аб мінулым.
У 1989 годзе быў заснаваны рух «Акцыя-Фраўэнкірхэ» па аднаўленню царквы з руін. Рух аформіўся ў таварыства «Грамадзянская ініцыятыва па аднаўленні Фраўэнкірхэ». Група зацікаўленых грамадзян на чале са сусветнавядомым дырыжорам і трубачом Людвігам Гютлерам заклікала пачаць збор сродкаў на аднаўленне царквы.
Аднаўленне сабора па гістарычных чарцяжах пачалося толькі пасля аб'яднання Германіі. У студзені 1993 года ў Дрэздэне ў раёне разбуранай царквы пачаліся археалагічныя працы. Першы камень у падмурак быў пакладзены 27 мая 1994 года. Непасрэднае будаўніцтва-аднаўленне будынка сабора пачалося ў 1996 годзе. Побач з аднаўляемай царквой усталявалі драўляную званічку з адзіным ацалелым званом Фраўэнкірхэ, які ўваходзіў у набор з чатырох званоў 1732 года.