Эрнст Фрыдрых Крыстоф «Фрыц» Заўкель (ням.: Ernst Friedrich Christoph «Fritz» Sauckel; 27 кастрычніка 1894, Хасфурт-на-Майне — 16 кастрычніка 1946, Нюрнберг) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Камісар па працоўнай сіле ў кіраванні чатырохгадовага плана (1942—1945). Гаўляйтар Цюрынгіі (1927—1945). Обергрупенфюрар СА (9 лістапада 1937), обергрупенфюрар СС (30 студзеня 1942). Адзін з галоўных адказных за арганізацыю выкарыстання прымусовай працы у нацысцкай Германіі.
Хуткія факты Эрнст Фрыдрых Крыстоф «Фрыц» Заўкель, Генеральны ўпаўнаважаны па выкарыстанні працоўнай сілы ў сістэме чатырохгадовага плана ...
Закрыць