Харватыя
краіна ў Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Харватыя (харв.: Hrvatska [xř̩ʋaːtskaː]) — дзяржава на заходнім узбярэжжы Балканскага паўвострава. Форма кіравання — парламенцкая рэспубліка. Назва вынікае з этноніма народа — харваты. Сталіца і найбуйнейшы горад — Заграб. Мяжуе на паўночным-захадзе са Славеніяй, на паўночным-усходзе — з Венгрыяй і Сербіяй, на поўдні — з Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй; на захадзе абмываецца Адрыятычным морам.
Хуткія факты
| |||||
Гімн: «Lijepa naša domovino» | |||||
Заснавана | VIII стагоддзе | ||||
Дата незалежнасці | 25 чэрвеня 1991 (ад Югаславіі) | ||||
Афіцыйная мова | Харвацкая | ||||
Сталіца | Заграб | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Заграб, Спліт, Рыека, Осіек | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Старшыня Урада Старшыня Сабара | Зоран Міланавіч Андрай Пленкавіч Ёсіп Лека | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 126-я ў свеце 56.594 км² 1,09 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 4.284.889[1] чал. (124-я) 75,8 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$80,620 млрд $18.314 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$61,280 млрд $13.920 | ||||
ІРЧП (2013) | 0,805 (вельмі высокі) (47-ы) | ||||
Этнахаронім | Харваты | ||||
Валюта | еўра | ||||
Інтэрнэт-дамены | .hr, .eu | ||||
Код ISO (Alpha-2) | HR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | HRV | ||||
Код МАК | CRO | ||||
Тэлефонны код | +385 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Закрыць
Член Еўрасаюза з 2013 года. З 1 студзеня 2023 года Харватыя ўваходзіць у Шэнгенскую зону і Еўразону.