Цудоўны лоў рыбы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цудоўны або Цудатворны лоў рыбы — евангельская падзея, адзін з двух цудаў Ісуса Хрыста, запісаная ў кананічных Евангеллях. Цуды былі здзейснены на працягу некалькіх гадоў адно ад другога, але ў абодвух цудах апосталы няўдала ловяць рыбу ў Галілейскім моры, а калі Ісус кажа ім паспрабаваць яшчэ закінуць сеткі, яны ўзнагароджаюцца вялікім ўловам.
У хрысціянскім мастацтве два цуды адрозніваюцца тым, што ў першым цудзе Ісуса малююць у лодцы разам з Пятром, а ў другім цудзе Ён стаіць на беразе.