Чатуранга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чатуранга (санскр.: चतुरइग; caturaṅga IAST) — старажытнаіндзійская гульня, якая лічыцца папярэднікам шахмат, сёгі (руск.) (бел. і шмат якіх іншых гульняў. У яе гулялі прынамсі з VII стагоддзя н. э..
Назва «чатуранга» перакладаецца як «чатырохсастаўная» і верагодна тлумачыцца тым, што першапачаткова ў чатурангу гулялі ўчатырох. Чатурангай ў старажытнай Індзіі называлі войска, якое складалася з калясніц (ратха) і сланоў (хасці), вершнікаў (ашва) і пехацінцаў (падаці). Гульня сімвалізавала бітву з удзелам чатырох родаў войск, якімі кіраваў правадыр (раджа).
Дакладна правілы гульні невядомы, звесткі аб іх няпоўныя і супярэчлівыя. Асноўная крыніца звестак — трактат харэзмскага вучонага XI стагоддзя Аль-Біруні, у якім утрымліваецца толькі няпоўнае апісанне чатурангі. Прыведзеныя ніжэй правілы гульні — рэканструкцыя, якая можа быць недакладнай. Акрамя таго, правілы чатурангі напэўна меліся мясцовыя варыянты якія, цалкам дакладна, змяняліся з цягам часу.
З-за малай рухомасці фігураў партыя чатурангі была вельмі доўгай — 100-200 хадоў.