Чатырохевангелле Івана Аляксандра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чатыро́хева́нгелле Іва́на Алякса́ндра (балг.: Четвероевангелие на (цар) Иван Александър) — ілюмінаванае рукапіснае Евангелле, напісанае і ілюстраванае ў 1355—1356 гг. для цара Другога Балгарскага царства Івана Аляксандра. Рукапіс лічыцца адным з найбольш каштоўных літаратурных твораў сярэдневяковай балгарскай культуры.
| ||
Чатырохева́нгелле Іва́на Алякса́ндра. 1355–1356 | ||
балг.: Четвероевангелието на цар Иван Александър | ||
Матэрыял | пергамен, чарніла | |
---|---|---|
Памеры | 33 × 24,3 см | |
Брытанская бібліятэка, Лондан | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Манускрыпт, які цяпер захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы, уключае тэкст чатырох Евангелляў і некаторыя іншыя тэксты. Рукапіс змяшчае 366 (або 352 у залежнасці ад групавання) мініяцюр і складаецца з 286 пергаментных фаліянтаў памерам 33 x 24,3 см, пазней пранумараваных алоўкам. Аркуш № 74 быў выразаны і выкрадзены ў пазнейшыя часы; найімаверней на ім была мініяцюра з выяваю Суднага дня.
Мова тэксту ў розных крыніцах апісваецца як балгарская[1], сярэднебалгарская, славянская[2], ці царкоўнаславянская[3].