Чорная смерць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чо́рная смерць (чо́рны мор, ад лац.: Atra mors) — пандэмія чумы, якая працякала пераважна ў бубоннай форме і прайшла ў сярэдзіне XIV стагоддзя па Азіі, Еўропе (1346—1353), Паўночнай Афрыцы і востраву Грэнландыі. Вядомая таксама пад назвай «другая пандэмія». Хутчэй за ўсё, распаўсюдзілася з прыроднага ачага на тэрыторыі пустыні Гобі ў выніку рэзкай змены клімату ў Еўразіі, выкліканага малым ледавіковым перыядам. Ахапіўшы спачатку Кітай і Індыю, пракралася ў Еўропу разам з мангольскімі войскамі і гандлёвымі караванамі. У агульнай складанасці ад Чорнай смерці за два дзесяцігоддзі загінула не менш за 60 мільёнаў чалавек (у многіх рэгіёнах — ад траціны да паловы насельніцтва). Хоць і ў меншых маштабах, пандэмія паўтарылася ў 1361 («Другая чума»), у 1369 («Трэцяя чума») і яшчэ некалькі разоў.
Пандэмія прадэманстравала поўную бездапаможнасць сярэднявечнай медыцыны (англ.) (бел. і бяссілле рэлігійных інстытутаў у барацьбе з чумой, следствам чаго сталі адраджэнне язычніцкіх культаў і забабонаў (англ.) (бел., ганенні на патэнцыяльных «атрутнікаў» і «распаўсюджвальнікаў чумнага яду», а таксама ўсплёск рэлігійнага фанатызму і рэлігійнай нецярпімасці. Чорная смерць пакінула каласальны след у гісторыі Еўропы, наклаўшы адбітак на эканоміку, псіхалогію, культуру і нават генетычны склад насельніцтва.
Інфекцыйным агентам эпідэміі была чумная палачка Yersinia pestis, што пацвердзілі генетычныя даследаванні астанкаў ахвяр Чорнай смерці, справаздача аб якіх была апублікавана ў 1998 годзе. Раней выказваліся і іншыя гіпотэзы аб узбуджальніках хваробы.