Шах-намэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шах-намэ́ (перс.: شاهنامه) — выдатны помнік персідска-таджыкскай літаратуры, нацыянальны эпас іранскіх народаў. На беларускую мову перакладаецца як «Кніга аб царах». У кнізе апісваецца гісторыя Ірана ад старажытных валадароў да пранікнення ісламу ў VII стагоддзі. «Шахнамэ» — гэта зборнік празаічных і вершаваных твораў, самым значным з якіх лічыцца эпапея Фірдаўсі, якая была напісана прыкладна ў 976—1011 гадах[1]. З астатніх зводаў засталіся толькі фрагменты ў пераказе розных аўтараў. Першапачаткова зборнік называўся «Худай-намэ», але пазней назва была зменена на сучасную.
Шахнамэ | |
---|---|
شاهنامه | |
| |
Жанр | эпас |
Аўтар | Фірдаўсі |
Мова арыгінала | персідская |
Дата напісання | 1011 |
Персанажы | Keyumars[d], Hushang[d], Jamshid[d], Zahhak[d], Angra Mainyu[d], Kaveh the Blacksmith[d], Fereydun[d], Afrasiab[d], Babak[d], Bijan and Manijeh[d], Bahram Chobin[d], Esfandiyār[d], Faranak[d], Farangis[d], Gordafarid[d], Garsivaz[d], Haftvād[d], Arash[d], Abtin[d], Arnavāz[d], Faramarz[d], Farhad[d], Garshasp[d], Giv[d], Karen[d], Īraj[d], Alexander the Great in legend[d], Kai Khosrow[d], Keshvad[d], Kay Kāvus[d], Katāyoun[d], Khosrow I[d], Manuchehr[d], Mehrab Kaboli[d], Nowzar[d], Nariman[d], Rakhsh[d], Roham[d], Rostam[d], Rostam Farrokhzād[d], Rudaba[d], Shaghad[d], Shahran Goraz[d], Shahrasb (Shahnameh)[d], Shahrnāz[d], Simurgh[d], Siamak[d], Сіявуш[d], Sohrab[d], Sudabeh[d], Shirin[d], Sām[d], Salm[d], Сасан, Tahmina[d], Tahmuras[d], Zal[d], Tur[d], Banu Goshasp[d], Sindukht[d] і Барбад Мервезі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фірдаўсі пісаў «Шахнамэ» на працягу 35 гадоў і сабраў у паэме значны звод персідска-таджыкскага фальклору. Працуючы на творам, ён выкарыстоўваў не толькі эпізоды мусульманскай гісторыі, але і старажытнаіранскія міфы, і даісламскі эпас, і Авесту, святое пісанне зараастрыйцаў. Фірдаўсі дадаў у паэму таксама тысячу бейтаў, напісаных яго папярэднікам Дакікі, які загінуў у маладосці, не паспеўшы закончыць сваю працу.
«Шахнамэ» кампазіцыйна падзяляецца на 50 так званых царстваванняў рознага аб'ёму. Асобныя царстваванні ўключаюць у сябе вялікія сказанні (дастаны), якія маюць маральна-этычнае прызначэнне. Умоўна прынята падзяляць «Шахнамэ» на тры часткі: міфалагічную, гераічную і гістарычную. Эпас мае назвычайна важнае моўнае значэнне. Кніга аб валадарах, цалкам напісаная на фарсі, адыграла выключную ролю ў адраджэнні персідскай мовы, якая трапіла пад уплыў арабскай. Шахнамэ Фірдаўсі, згодна з указаннем аўтара, утрымлівала 60 тысяч бейтаў — двухрадкоўяў, прынятых у персідскай паэзіі. Лічыцца, што частка тэксту страчана.