Эйфелева вежа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́йфелева ве́жа (фр.: la tour Eiffel) — металічная вежа на Марсавым полі ў Парыжы, спраектаваная і пабудаваная кампаніяй інжынера Густава Эйфеля. Сам канструктар называў яе проста — 300-метровай вежай (tour de 300 mètres). З’яўляецца сусветна вядомым сімвалам Францыі і Парыжа ў прыватнасці, месцам паломніцтва турыстаў.
Славутасць | |
Эйфелева вежа | |
---|---|
фр.: Tour Eiffel | |
48°51′30″ пн. ш. 2°17′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Стэфан Савестр[d] |
Дата заснавання | 28 студзеня 1887[3] і 31 сакавіка 1889[4] |
Вышыня | 330 м[5][6] |
Матэрыял | каванае жалеза[d][7][8], сталь[9] і puddled iron[d][10] |
Сайт |
toureiffel.paris (фр.) toureiffel.paris/… (англ.) toureiffel.paris/… (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вежа была ўзведзена да Сусветнай выстаўкі 1889 года (дата заканчэння пабудовы: 24 кастрычніка 1889), прысвечанай стагоддзю Французскай рэвалюцыі (1789), і служыла ўваходнай аркай. Першапачаткова планавалася, што праз 20 год вежа будзе знесена. Аднак з развіццём радыё і тэлебачання вежай пачалі карыстацца як пляцоўкай для антэн.
Першапачаткова вышыня Эйфелевай вежы складала 300 метраў. Аднак пазней на яе вяршыні была ўсталявана антэна і разам з ёй вышыня вежы складае 324 метра.