Язэп Ходзька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф Ходзька, у беларускай традыцыі Язэп Ходзька, у расійскай Іосіф Іванавіч Ходзька (6 снежня 1800, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 21 лютага 1881, Тыфліс, цяпер Тбілісі) — геадэзіст, географ.
Язэп Ходзька | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 6 снежня 1800(1800-12-06) ці 1800[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1881(1881-02-21) ці 1881[1] |
Месца смерці | |
Бацька | Ян Ходзька |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | генерал-лейтэнант[2] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Яна Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай універсітэцкай гімназіі і на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 годзе. Па рэкамендацыі прафесара ўніверсітэта Яна Снядэцкага залічаны ў Корпус ваенных тапографаў. Праводзіў трыянгуляцыйныя работы на захадзе Латвіі, у Літве, у Гродзенскай і Мінскай губернях. Лідары паўстання 1830—1831 гадоў меркавалі прызначыць Юзафа Ходзьку камендантам Вільні. Даведаўшыся пра гэта, расійскія ўлады 15.3.1831 года затрымалі Ходзьку і накіравалі на правядзенне тапаграфічных работ на Дунаі і Басфоры. Склаў ваенны агляд румынскіх княстваў Малдавіі і Валахіі. У 1839 годзе накіраваны служыць на Каўказ. У 1845 годзе распачаў Закаўказскую трыянгуляцыю, якая была скончана ў 1853 годзе. У 1869 годзе Рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго вялікім Канстанцінаўскім медалём.