Яндэкс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яндэкс — расійская ІТ-кампанія, якая валодае аднайменнай сістэмай пошуку ў сеціве і інтэрнэт-парталам.
Прапануецца перанесці ў Яндекс. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Пошукавая сістэма «Яндэкс» з’яўляецца чацвёртай сярод пошукавых сістэм свету па колькасці апрацаваных пошукавых запытаў (звыш 6,3 млрд штомесяц на пачатак 2014). Па стане на 5 ліпеня 2015 года, паводле рэйтынгу Alexa.com, сайт yandex.ru па папулярнасці займае 19-е месца ў свеце і першае месца ў Расіі.
Прыярытэтны кірунак кампаніі — распрацоўка пошукавых, гарадскіх, забаўляльных і адукацыйных сэрвісаў, а таксама хмарных тэхналогій, аўтаномных аўтамабіляў, тэхналогій штучнага інтэлекту і іншых перспектыўных кірункаў. За гады дзейнасці «Яндэкс» стаў мультыпарталам, станам на 2013 год «Яндэкс» надаваў больш за 50 сэрвісаў, многія з якіх дамінавалі на рынку.