From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёха́нэс (Ян) Інгенха́уз (Інгенго́ус) (нідэрл.: Johannes (Jan) Ingenhousz ці нідэрл.: Ingen-Housz, 8 снежня 1730, Брэда, Нідэрланды, — 7 верасня 1799, Боувуд, Уілтшыр, Англія) — галандскі і англійскі фізіёлаг, біёлаг і хімік.
Ян Інгенхауз | |
---|---|
Род дзейнасці | батанік, урач, фізік, фізіёлаг, хімік, біёлаг |
Дата нараджэння | 8 снежня 1730[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 7 верасня 1799[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбольш вядомы як адзін з першаадкрывальнікаў фотасінтэзу, бо даказаў, што святло з'яўляецца неабходнай часткай працэсу пераўтварэння зялёнымі раслінамі вуглякіслага газу ў кісларод. Гэтак ж адкрыў прысутнасць працэсаў клетачнага дыхання не толькі ля жывёл, але і для раслін. Праводзіў эксперыменты з электрычнасцю, вывучаў цеплаправоднасць і хімію. У 1785 году апісаў хаатычны рух часцінак вугальнага пылу над парамі этанола, што дазваляе лічыць Яна Інгенхауза першаадкрывальнікам Броўнаўскага руху.
Сумесна з Джозефам Прыстлі паказаў, што выдыханы жывёламі вуглякіслы газ паглынаецца раслінамі з вылучэннем кіслароду пры ўдзеле сонечнага святла ў працэсе фотасінтэзу; таксама выявіў, што існуе і супрацьлеглы, аналагічны дыханню жывёл працэс фотадыхання, гэта значыць паглынанне раслінамі кіслароду і вылучэння вуглякіслага газу, прычым дыханне ў зялёнай часткі расліны (якая змяшчае хларафіл) ажыццяўляецца ў цемры, а ў частак расліны, якія не маюць хларафіл як у цемры, так і на святле.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.