Ян Палах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Палах (чэшск.: Jan Palach; 11 жніўня 1948, Вшэтаты — 19 студзеня 1969, Прага) — студэнт спецыяльнасці «гісторыя і палітычная эканомія» Філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэта ў Празе, які ў знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславакіі войскамі Савецкага саюза і іншых краін Варшаўскага дагавора 16 студзеня 1969 года, абліў сябе бензінам і здзейсніў самаспаленне каля Нацыянальнага музея на Вацлаўскай плошчы ў Празе. Памёр праз 3 дні ў шпіталі Карлава ўніверсітэта. Студэнт-скульптар Ольбрам Зубэк зрабіў з яго пасмяротную маску. 25 студзеня пахаванне Палаха на Альшанскіх могілках перарасло ў дэманстрацыю.
Ян Палах | |
---|---|
Jan Palach | |
Помнік на месце самаспалення Яна Палаха і Яна Заіца | |
Род дзейнасці | студэнт |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1948(1948-08-11) |
Месца нараджэння | в.Вшэтаты |
Дата смерці | 19 студзеня 1969(1969-01-19) (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Чэхаславакія |
Веравызнанне | Евангелічная царква чэшскіх братоў[4] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
У кастрычніку 1973 рэшткі Палаха былі тайна эксгумаваны супрацоўнікамі чэхаславацкіх спецслужбаў, апаганены і перанесены на могілкі ў горадзе Вшэтаты, але пасля аксамітнай рэвалюцыі яны ізноў былі перапахаваны на Альшанскіх могілках.
Пасля смерці Палаха да красавіка 1969 года яшчэ 26 чалавек здзейснілі спробы самагубства, у пратэст супраць савецкай інтэрвенцыі і задушэння Пражскай вясны 1968 года, у тым ліку 7 загінулі. Адзін з іх — Ян Зайіц — скончыў з сабой таксама на Вацлаўскай плошчы.