Тыбетцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыбетцы (саманазва: བོད་པ་) — азіяцкі народ, карэнныя жыхары Тыбета. Большасць тыбетцаў жыве ў Тыбецкім аўтаномным раёне і правінцыі Цынхай у складзе КНР. У выніку задушэння тыбецкага паўстання 1959 г. вялікая колькасць тыбетцаў апынулася за межамі сваёй радзімы. Яны склалі значныя грамады ў іншых краінах, пераважна ў Індыі, ЗША, Швейцарыі, Бутане, Канадзе. Агульная колькасць (2019 г.) — каля 6,6 млн чалавек.