(2060) Хірон
астэроід / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хірон (значэнні).
2060 Хірон (2060 Chiron, 95P/Chiron) — першы адкрыты астэроід групы Кентаўраў. Адначасова каталагізаваны і як камета (95P/Chiron). Перыгелій Хірона знаходзіцца ўнутры арбіты Сатурна, афелій — недалёка ад арбіты Урана. Арбіта Хірона не з’яўляецца стабільнай у маштабах мільёнаў гадоў, што сведчыць пра тое, што ён не быў доўга на сваёй цяперашняй арбіце. Гэты факт сведчыць пра тое, што астэроід паходзіць з пояса Койпера.
Хуткія факты 2060 Хірон 95P/Хірон, Адкрыццё ...
2060 Хірон 95P/Хірон | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Чарлз Коваль |
Месца выяўлення | Паламарская абсерваторыя[1] |
Дата выяўлення | 18 кастрычніка 1977 |
Эпанім | Хірон |
Альтэрнатыўныя абазначэнні |
1977 UB 95P |
Катэгорыя | Кентаўры |
Арбітальныя характарыстыкі | |
|
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,380 |
Вялікая паўвось (a) |
2,05099 млрд км (13,710 а.а.) |
Перыгелій (q) |
1,27161 млрд км (8,5002 а.а.) |
Афелій (Q) |
2,83036 млрд км (18,9198 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 18 541,916 сут (50,765 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 7,745 км/с |
Схіленне (i) | 6,932° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 209,297° |
Аргумент перыгелія (ω) | 340,022° |
Сярэдняя анамалія (M) | 90,754° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 166 км |
Маса | 2,4-3,0×1018 кг |
Шчыльнасць | 2,0 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,037-0,040 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,070-0,075 км/с |
Перыяд вярчэння | 5,918 гадз |
Спектральны клас | B |
Абсалютная зорная велічыня | 6,5m |
Альбеда | 0,11 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | ~75 K |
Закрыць