(21) Лютэцыя
астэроід / From Wikipedia, the free encyclopedia
(21) Лютэцыя (фр.: Lutetia) — буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да багатага металамі спектральнага класа M. Ён быў адкрыты 15 лістапада 1852 года французскім астраномам Германам Гольдшмітам у Парыжы і названы ў гонар старажытнага паселішча Лютэцыя, заснаванага ў чацвёртым тысячагоддзі да нашай эры на месцы цяперашняга Парыжа[7].
(21) Лютэцыя | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Г. Гольдшміт |
Месца выяўлення | Парыж |
Дата выяўлення | 15 лістапада 1852 |
Эпанім | Лютэцыя |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | A852 VA[1] |
Катэгорыя | Галоўны пояс астэроідаў |
Арбітальныя характарыстыкі | |
JD 2456600.5 |
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,1644593 |
Вялікая паўвось (a) |
364,175 млн км (2,4343584 а.а.) |
Перыгелій (q) |
304,283 млн км (2,0340055 а.а.) |
Афелій (Q) |
424,067 млн км (2,8347113 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 387,315 сут (3,798 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 18,96 км/с |
Схіленне (i) | 3,06386° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 80,88533° |
Аргумент перыгелія (ω) | 250,23637° |
Сярэдняя анамалія (M) | 185,11961° |
Фізічныя характарыстыкі[2][3] | |
Дыяметр |
121 × 101 × 75 км[4] 95,76 км (IRAS) |
Маса | (1,700 ± 0,017)×1018 кг[5] |
Шчыльнасць | 3,4 ± 0,3 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,05 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,069 км/с |
Перыяд вярчэння | 8,1655 гад |
Спектральны клас | M (Xk) |
Бачная зорная велічыня | 9,25 — 13,17 m[6] |
Абсалютная зорная велічыня | 7,35m |
Альбеда | 0,2212 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | 170 К (−103 °C) |
Гэта першы астэроід, адкрыты астраномам-аматарам. Але па-сапраўднаму знакаміты ён стаў дзякуючы пралёту побач з ім еўрапейскага касмічнага апарата «Разета» у ліпені 2010 года. Пры гэтым былі атрыманы здымкі гэтага астэроіда і важныя даныя[8], аналіз якіх, дазволіў навукоўцам выказаць здагадку, што Лютэцыя ўяўляе сабой старажытную, прымітыўную «міні-планету». Хоць узрост адных частак паверхні астэроіда складае ўсяго 50–80 мільёнаў гадоў, іншыя ўзніклі 3,6 мільярдаў гадоў назад.