0 (лік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
0 (нуль ад лац.: nullus — ніякі) — цэлы лік, які раздзяляе на лікавай прамой дадатныя і адмоўныя лікі. Выконвае цэнтральную роль у матэматыцы як элемент, нейтральны[en] адносна складання цэлых, рэчаісных лікаў, і іншых алгебраічных структур[en].
У пазіцыйнай натацыі[en], напрыклад дзесятковай, нуль выступае яшчэ і як лічба для пазначэння таго, што адпаведная ступень 10 не дамнажаецца ні на што і не дадаецца да выніку. Здаецца, што гістарычна такую канцэпцыю было цяжка прыдумаць.