General Cup 2012 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
General Cup 2012 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 14 верасня 2012 года ў General Snooker Club, у Ганконгу. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам General Cup, які праходзіў у 2004, 2009 і 2011 гадах.
General Cup 2012 | |
Сезон | 2012/2013 |
---|---|
Тэрміны | 11 — 14 верасня 2012 |
Арэна | General Snooker Club |
Краіна | Ганконг |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Мінулы чэмпіён | Стывен Лі |
Фінал | |
Пераможца | Ніл Робертсан |
Фіналіст | Рыкі Уолдэн |
Лік | 7:6 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 10 |
Колькасць матчаў | 11 |
Колькасць фрэймаў | 81 |
←2011 ● General Cup ● 2013→ |
Спаборніцтва ўключала ў сябе чатыры матча ўайлдкард-раўнда з удзелам 4 прафесіяналаў і 4 ганконгскіх аматараў, пераможцы якіх далучыліся да 2 іншых прафесійных снукерыстаў і разам з імі былі разбітыя на 2 групы па 3 удзельніка, згуляўшы адзін з адным па аднаму разу ў групавым этапе. Пасля гэтага лідары груп сустрэліся ў фінальным двубоі.
Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан, які перайграў у групавым этапе кітайца Ляна Вэньбо (5:2) і саступіў ганконгскаму аматару Фуну Квоку Ваю (3:5), выйшаўшы ў фінал законт лепшай розніцы ў фрэймах, пасля чаго перамог у фінале Рыкі Уолдэна з лікам 7:6.