Шасціногія (лац.: Hexapoda ад стар.-грэч.: ἕξ «шэсць» і πούς, род. ск. ποδός — «нага») — надклас трахейных членістаногіх (Arthropoda), які ўключае ў сябе насякомых (Insecta) і скрытнасківічных (Entognatha), якія ў сваю чаргу ўключаюць двуххвостак (Diplura), бязвусікавых (Protura) і нагахвостак (Collembola).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Колькасць відаў, якія адносяцца да шасціногіх, вельмі вялікая. Адных толькі насякомых налічваецца некалькі мільёнаў відаў. Астатнія групы разам налічваюць усяго каля пяці тысячы відаў, з якіх чатыры тысячы прыпадае на нагахвостак. У гэтым выглядзе таксон быў складзены ў 1987 годзе, а раней тэрмін «шасціногіх» служыў сінонімам насякомых. У наш час навукоўцамі апісана 1 080 760 відаў, уключаючы 17 227 выкапнёвых відаў (Zhang, 2013)[1].