Irdorath
беларускі фолк-гурт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Irdorath (з англ. — «Ірдарат») — беларускі фэнтэзі-фолк гурт, які выконвае аўтарскую, народную і сярэднявечную музыку. Стыль гурта мае высакароднае змрочнае адценне, а музыка — магутнае і незвычайнае гучанне за кошт спалучэння акустычных музычных інструментаў (такіх як дуды, колавая ліра, дзіджырыбон, віяланчэль і бузукі) і падвойнага драм-сэта. Irdorath робіць упор на шоу, выкарыстоўваючы фэнтэзі-касцюмы, маштабныя дэкарацыі, атмасферныя перформансы, элементы харэаграфіі, неонавае і вогненнае шоу. Адметнай з’яўляецца кліпаграфія, у якой раскрываецца аўдыёвізуальная мова гурта. У творчасці прасочваецца тэма славянскай міфалагічнай культуры.
Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Жанры ...
Irdorath | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | фолк-рок, сярэдневяковая музыка і народная музыка |
Гады | з 2011 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Склад | |
band.link/Irdorath (бел.) (англ.) (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць