Spirit (марсаход)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Spirit», «Спірыт», ці «MER-A» — робатызаваны марсаход, які даследаваў Марс з 2004 па 2010 год,[2] цягам 2208 сол або 3,3 марсіянскіх лет (6640 зямных дзён). Гэта быў першы з двух марсаходаў місіі NASA Mars Exploration Rover, якую праводзіла Лабараторыя рэактыўнага руху (JPL). Spirit паспяхова сеў у кратары Гусева на Марсе у 04:35 па UTC 4 студзеня 2004 г., за тры тыдні да таго, як яго двайнік Opportunity (MER-B) сеў на іншым баку планеты. Марсаход захрас у пяску ў канцы 2009 года пад вуглом, які перашкаджаў зарадцы яго батарэй; апошняя сувязь з Зямлёй адбылася 22 сакавіка 2010 года.
Прапануецца перанесці ў Спірыт (марсаход). Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Spirit | |
---|---|
Спірыт | |
Заказчык | НАСА |
Вытворца | Boeing, Lockheed Martin |
Аператар | Лабараторыя рэактыўнага руху |
Задачы | Даследаванне Марса |
Запуск | 10 чэрвеня 2003 17:58:47 UTC |
Ракета-носьбіт | Delta-II |
Стартавая пляцоўка | SLC-17A |
NSSDC ID | 2003-027A |
SCN | 27827 |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса | 185 кг |
Памеры | 1,6 × 2,3 × 1,5 м |
Крыніцы сілкавання | Сонечныя панэлі |
Тэрмін актыўнага існавання |
Запланаваная: 90 сол (92,5 сутак) Эксплуатацыя: 2210 сол — да апошняга кантакта з апаратам |
Пасадка на нябеснае цела | 4 студзеня 2004 года 4:35 UTC |
Каардынаты пасадкі | 14°34′18″ пд. ш. 175°28′43″ у. д.14,57167° пд. ш. 175,47861° у. д. / -14.57167; 175.47861G[1] |
Сайт праекта |
Марсаход выканаў сваю запланаваную місію працягласцю 90 сол (крыху менш за 92,5 зямных дзён). Дзякуючы ачыстцы сонечных панэлей марсіянскім ветрам, якая прывяла да большай колькасці энергіі ад сонечных панэляў, Спірыт працягваў функцыянаваць больш чым у дваццаць разоў даўжэй, чым напачатку разлічвалі планіроўшчыкі NASA. Спірыт праехаў 7,73 кіламетраў замест запланаваных 600 метраў,[3] што дазволіла больш шырокі геалагічны аналіз марсіянскіх парод і асаблівасцей планетарнай паверхні. Першапачатковыя навуковыя вынікі першага этапу місіі былі апублікаваныя ў спецыяльным выпуску часопіса Science.[4]
1 мая 2009 г. (праз 5 гадоў, 3 месяцы, 27 зямных дзён пасля прызямлення; у 21 раз больш запланаванай працягласці місіі) Spirit завяз у мяккім пяску.[5] Гэта было не першае з падобных здарэнняў, і на працягу наступных васьмі месяцаў НАСА ўважліва аналізавала сітуацыю, запускаючы тэарэтычныя і практычныя мадэляванні на Зямлі і, нарэшце, запраграмаваўшы марсаход, каб ён рабіў адпаведныя рухі ў спробе вызваліцца. Гэтыя намаганні працягваліся да 26 студзеня 2010 года, калі НАСА абвясціла, што марсаход, верагодна, не зможа вызваліцца з мяккага пяску.[6] Але нават у такім стане, ён працягваў выконваць навуковыя даследаванні.[7]
Марсаход працягваў выконваць ролю стацыянарнай навуковай платформы, пакуль сувязь са Спірытам не спынілася 22 сакавіка 2010 г. (2208 сол).[8][9] JPL працягвала спробы аднавіць кантакт да 24 мая 2011 г., калі НАСА абвясціла, што намаганні па сувязі з марсаходам скончылася, скончыўшы місію.[10][11][12][13]