Бэз[3] (Syringa) — род кустоў, які належыць сямейству маслінавыя (Oleaceae). Род уключае каля дзесяці відаў, распаўсюджаных у дзікім стане ў Паўднёва-Усходняй Еўропе (Венгрыя, Балканы) і ў Азіі, пераважна ў Кітаі.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Адзінага меркавання аб класіфікацыі роду Syringa пакуль не існуе. Па дадзеных розных крыніц, род уключае ад 22 да 36 відаў. Амаль усе яны ў натуральных умовах растуць у горных раёнах розных рэгіёнаў Еўразіі. Многія віды здаўна ўжываюцца ў азеляненні, аднак найбольшай папулярнасцю карыстаюцца сарты, атрыманыя на іх аснове. Сусветны сартымент гэтай культуры налічвае больш за 2300 апісаных сартоў, пры гэтым дзве траціны з іх атрыманы з удзелам бэзу звычайнага. Сарты адрозніваюцца па афарбоўцы, форме і памеры кветак, тэрмінах цвіцення, вышыні і габітусу кустоў і г. д.[4]
У International Register and Checklist of Cultivar Names in the Genus Syringa L. сарты апісваюцца з указаннем формы кветкі — просты (S), махрысты (D) і кода афарбоўкі: белая (I), фіялетавая (II), блакітнаватая (III), бэзавая (IV), ружаватая (V), мажэнтавая (VI), пурпурная (VII), складаная ці пераходная (VIII)[5].