XIII інтэрбрыгада імя Яраслава Дамброўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
XIII Інтэрнацыянальная брыгада імя Яраслава Дамброўскага (ісп.: XIII Brigada Internacional, польск.: XIII Brygada Międzynarodowa im. Jarosława Dąbrowskiego) — воінская часць, набраная ў асноўным з палякаў і грамадзян Польшчы, якая ўдзельнічала ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў супраць паўстанцаў Франка. Фактычна, як і большасць астатніх інтэрбрыгад, была арганізавана Камінтэрнам[1]. Атрымала іспанскую ўзнагароду за доблесць[2].
XIII інтэрбрыгада імя Яраслава Дамброўскага | |
---|---|
ісп.: XIII Brigada Internacional польск.: XIII Brygada Międzynarodowa im. Jarosława Dąbrowskiego | |
![]() Сцяг Міцкевічаўскага батальёна 13-й інтэрбрыгады імя Дамброўскага. | |
Гады існавання | 1936—1939 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Другая Іспанская Рэспубліка[d] |
Уваходзіць у |
![]() |
Тып | Змешаная брыгада (Іспанія) |
Складаецца з | Батальён імя Адама Міцкевіча, Батальён імя Хасэ Палафокса, Батальён імя Андрэ Марці, Батальён імя Мацьяша Ракашы, Батальёны імя Луізы Мішэль, Батальён імя Анры Вільяміна, Украінская рота інтэрбрыгад імя Тараса Шаўчэнкі, Яўрэйская рота імя Нафталі Батвіна ў інтэрбрыгадзе |
Колькасць | каля 5 тысяч прайшло за ўвесь час |
Дыслакацыя | Альбасетэ (Іспанія) |
Мянушка | Дамброўшчыкі (польск.: Dąbrowszczacy) |
Заступнік | Яраслаў Дамброўскі |
Дэвіз | «За нашу і вашу свабоду» (польск.: Za naszą i waszą wolność, ісп.: Por vuestra libertad y la nuestra) |
Марш | Гонар і граната (аўтар музыкі невядомы – Б.Бранеўскі) |
Удзел у |
Грамадзянская вайна ў Іспаніі Абарона Мадрыда Бітва пры Хараме Гвадалахарская аперацыя Брунецкая аперацыя Бітва на Эбра Арагонская аперацыя |
Вядомыя камандзіры | Wilhelm Zaisser[d], Józef Strzelczyk[d], Bolesław Mołojec[d] і Henryk Toruńczyk[d] |
Усяго на баку рэспубліканцаў ваявалі ў 1936—1939 гадах каля 5 тысяч палякаў і грамадзян даваеннай Польшчы.
У адпаведнасці з законам аб грамадзянстве 1920 года, які забараняў грамадзянам Польскай Рэспублікі службу ў замежных войсках без дазволу польскага ўрада, добраахвотнікі аўтаматычна гублялі польскае грамадзянства ў момант уступлення ў брыгаду. 11 снежня 1936 года ў «Маніторы Польскім» было апублікавана афіцыйнае папярэджанне польскіх уладаў, якое пагражала пазбаўленнем польскага грамадзянства тым, хто прымае ўдзел у вайне ў Іспаніі. Распараджэнне міністра ўнутраных спраў ПР ад 26 лютага 1938 г. распаўсюдзіла дзеянне гэтага правіла на ўсіх палякаў-камбатантаў у Іспаніі[3].