Ілюстрацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ілюстрацыя — візуалізацыя, такая як малюнак, фатаграфія або іншая праца, створаная з мэтай вылучыць суб'ект, а не форму. Ілюстрацыі тлумачаць і дэкаруюць тэкставае змесціва кнігі, часопіса, газеты.
Ілюстрацыі выкарыстоўваюцца для: перадачы эмацыйнай атмасферы мастацкага твора; візуалізацыі выяў герояў апавядання; дэманстрацыі аб'ектаў, апісваных у кнізе (батанічная ілюстрацыя); адлюстравання пакрокавых інструкцый у тэхнічнай дакументацыі (тэхнічная ілюстрацыя).