Алгарытм
пэўны парадак дзеянняў для дасягнення вызначаных вынікаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алгары́тм (ад імя вучонага Аль-Харэзмі: перс.: خوارزمی [al-Khwārazmī]) — дакладны набор інструкцый, якія апісваюць парадак дзеянняў выканаўца для дасягнення выніку рашэння задачы за канечны/пэўны час. У старой трактоўцы замест слова «парадак» выкарыстоўвалася слова «паслядоўнасць», але па меры развіцця паралельнасці ў рабоце камп’ютараў слова «паслядоўнасць» сталі замяняць больш агульным словам «парадак». Гэта звязана з тым, што работа нейкіх інструкцый алгарытму можа залежаць ад іншых інструкцый або вынікаў іх працы. Такім чынам, некаторыя інструкцыі павінны выконвацца строга пасля завяршэння працы інструкцый, ад якіх яны залежаць. Незалежныя інструкцыі ці інструкцыі, якія сталі незалежнымі з-за завяршэння працы інструкцый, ад якіх яны залежаць, могуць выконвацца ў адвольным парадку, паралельна або адначасова, калі гэта дазваляюць працэсар і аперацыйная сістэма.
Раней часта пісалі «алгарыфм», цяпер такое напісанне выкарыстоўваецца рэдка, але, тым не менш, мае месца (напрыклад, Нармальны алгарыфм Маркава).
Часта у якасці выканаўца выступае нейкі механізм (камп’ютар, такарны станок, швейная машына), але паняцце алгарытму неабавязкова адносіцца да камп’ютарных праграм, так, напрыклад, выразна апісаны рэцэпт прыгатавання стравы таксама з’яўляецца алгарытмам, у такім выпадку выканаўцам з'яўляецца чалавек.