Анкей
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Анкей (значэнні).
Анкей — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі, цар Самаса. Паводле паэта Асія, сын Пасейдона і Астыпалеі, цар лелегаў (альбо сын Пасейдона і Алфеі. Арганаўт, па адной з версій, быў стырнікам. Жонка Самія (дачка Меандра), дзеці Перылай, Энуд, Самас, Аліферс і Партэнопа. Па адной з версій, быў жаніхом Алены. Кпіў над прадракальнікам, спрачаючыся, што вып’е віно з чары, якую трымаў у руках, аднак, не выпіўшы віна, адправіўся на паляванне, дзе быў забіты вепруком. Яго нашчадкам была Піфаіда, маці Піфагора.