Араторыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Араторыя (лац.: oratorium, італ.: oratorio) — буйная шматчасткавая кампазіцыя для спевакоў-салістаў (часам чытальніка), хору і сімфанічнага аркестра пераважна эпіка-драматычнага характару, прызначаная для канцэртнага выканання. Мае агульныя рысы з операй (сюжэт, наяўнасць арый, рэчытатываў, ансамбляў, хароў), адрозніваецца ад яе адсутнасцю акцёрскай ігры, дэкарацый (як выключэнне бываюць сцэнічныя араторыі), перавагай апавядальнасці над драматычным дзеяннем. У параўнанні з кантатай мае большыя памеры, ярка выражаную сюжэтную аснову.
Хуткія факты Араторыя, Дата заснавання / стварэння ...
Араторыя | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1700-я |
Краіна паходжання | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць