Армянская Каталіцкая Царква
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армянская Каталіцкая Царква (арм.: Հայ Կաթողիկե Եկեղեցի) — адна з Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якая прытрымліваецца армянскага абраду. Мае статус патрыярхату. Як і іншыя Цэрквы sui iuris (свайго права), мае ўласныя традыцыю, абрад, партыкулярнае права і прадстаяцеля.
Армянская Каталіцкая Царква | |
---|---|
Հայ Կաթողիկէ Եկեղեցի | |
Адміністрацыйны цэнтр | Бзумар, Ліван |
Галоўны сабор | Сабор Святога Іллі і Грыгора Асветніка, Бейрут, Ліван |
Заснавальнікі | Апостал Варфаламей, Апостал Фадзей, Грыгор Асветнік — (гістарычны прадстаяцель), духавенства Кілікійскага царства (1298 — заключэнне Уніі), Ферара-Фларэнтыйскі Сабор (1439 — I аднаўленне Уніі) Аўрам Бедрос I Ардзівян (1742 — II аднаўленне Уніі) |
Унія з Рымам | 1298, 1439 — I аднаўленне Уніі, 1742 — II аднаўленне Уніі |
Прадстаяцель | Грыгар Бедрос XX |
Тытул прадстаяцеля | Яго Блажэнства Каталікос-Патрыярх Кілікіі |
Кананічная тэрыторыя | Іран |
Юрысдыкцыі ў дыяспары | Грэцыя |
Вернікаў | 760 000 |
Прыходаў | 100 |
Епіскапаў | 17 |
Епархіяльных прэсвітараў | 46 |
Іераманахаў | 39 |
Сталых дыяканаў | 11 |
Свецкіх манахаў | 56 |
Манашак | 66 |
Семінарыстаў | 15 |
Абрад | Армянскі абрад |
Літургічныя мовы | Грабар (старажытнаармянская), англійская, французская і інш. |
Каляндар | Армянскі каляндар (грыгарыянскі каляндар) |
Лагатып | |
Афіцыйны сайт | armeniancatholic.org |
Час, калі з’явілася Армянская Каталіцкая Царква выклікае пытанні і спрэчкі, так, з пункту гледжання старажытнаўсходніх праваслаўных АКЦ з’явілася ў XII стагоддзі, пад уплывам каталіцкіх місіянераў свярод армян-міафізітаў, а з пункту гледжання Каталіцкая Царквы, як і ў яе частцы ў выглядзе армяна-каталікоў маюць меркаванне, што Царква мае паходжанне ад Грыгора Асветніка, што значыць, што АКЦ і ёсць тая самая Царква, якая была першапачатковай, а потым, пасля расколу, праз Унію, навярнулася да Каталіцкай Царквы. Сярод свецкіх рэлігіяведаў таксама няма на гэты конт адзінага меркавання.
Яшчэ перад генацыдам армян больш за палову армян адносіліся да АКЦ, але пасля гэтага, і да гэтага моманту, Царква страціла сваі пазіцыі і колькасць як вернікаў, так і духавенства і юрысдыкцый.