Архімандрыт
манаскі чын у праваслаўнай царкве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Архімандры́т (грэч. αρχιμανδρίτης; ад αρχι — галоўны, старэйшы + μάνδρα — загон, аўчарнік, агароджа ў значэнні манастыр) — адзін з вышэйшых манаскіх чыноў у Праваслаўнай царкве, адпавядае мітрафорнаму (узнагароджанаму мітрай) протаіерэю і протапрэсвітару ў белым духавенстве. Урачысты ці афіцыйны зварота да архімандрыта, як і да протаіерэя — «Ваша Высокапрападобнасць».
Архімандрыт, які прыняў вялікую схіму, завецца схіархімандрытам.