![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Caravaggio_-_Taking_of_Christ_-_Dublin_-_2.jpg/640px-Caravaggio_-_Taking_of_Christ_-_Dublin_-_2.jpg&w=640&q=50)
Арышт Ісуса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арышт Ісуса — ключавая падзея у Евангеллях. Арышт, у рэшце рэшт, прыводзіць да распяцця Ісуса. Ісус быў арыштаваны храмавай вартай сінедрыёна ў Гефсіманскім садзе, неўзабаве пасля Апошняй Вячэры, адразу ж пасля пацалунку Іуды, які традыцыйна лічыцца актам здрады.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Caravaggio_-_Taking_of_Christ_-_Dublin_-_2.jpg/640px-Caravaggio_-_Taking_of_Christ_-_Dublin_-_2.jpg)
Пасля арышту адбыўся Суд над Ісусам у Сінедрыёне, на якім Яго асудзілі на смерць. У хрысціянскім багаслоўі, падзеі ад Апошняй Вячэры да распяцця і ўваскрасення Ісуса называюць Мукі Хрыстовы.
У Новым Запавеце, усе чатыры Евангеллі маюць пашыранае апавяданне арышту Ісуса, суд над Ім, распяцце, пахаванне і ўваскрасенне. У кожным з Евангелляў гэтыя пяць падзей у жыцці Ісуса разглядаюцца больш падрабязна, чым любы іншы момант жыцця Ісуса. Навукоўцы адзначаюць, што чытач атрымлівае амаль загадзіннае апісанне таго, што адбылося.
Арышт Ісуса шырока адлюстраваны ў мастацтве.