Аўтамагістраль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтамагістра́ль, аўтастра́да — дарога, адмыслова пабудаваная і прызначаная для руху аўтатранспартных сродкаў, якая не абслугоўвае прыдарожныя ўладанні і якая:
- за выключэннем асобных месцаў ці ў часовым парадку мае для абодвух кірункаў руху асобныя праезныя часткі, адлучаныя адна ад адной падзяляльнай паласой, не прызначанай для руху, ці, у вылучных выпадках, іншымі сродкамі;
- не мае скрыжаванняў на адным узроўні ні з дарогамі, ні з чыгуначнымі ці трамвайнымі шляхамі, ні з пешаходнымі дарожкамі;
- адмыслова пазначана ў якасці аўтамагістралі.
У Беларусі аўтамагістраль пазначаецца знакам 5.1.