Бабенбергі
дынастыя кіраўнікоў Аўстрыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з франконскімі Бабенбергамі — больш вядомымі як Папаніды.
Бабенбергі (ням.: Babenberger) — першая княжацкая дынастыя ў Аўстрыі (976—1246). Акрамя Аўстрыі, Бабенбергі былі таксама герцагамі Швабіі (1012—1038), Баварыі (1139—1156) і Штырыі (1192—1246). Найбольш значныя прадстаўнікі Бабенбергаў: Генрых II Язаміргот (1141—77), Леапольд V (1177—94), Леапольд VI (1198—1230). Пры Бабенбергах Аўстрыя ператварылася ў адну з наймацнейшых дзяржаў Свяшчэннай Рымскай імперыі.