Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Народная Грамада, скарочана НГ — незарэгістраваная ў Беларусі беларуская палітычная партыя, якая працягвае традыцыі Беларускай сацыялістычнай грамады (1903—1918), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1918‒1924) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (1991—1996). У 1996—2018 гадах называлася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада).
Народная Грамада | |
---|---|
Народная Грамада | |
Лідар | Мікалай Віктаравіч Статкевіч |
Дата заснавання | 29 чэрвеня 1996 |
Дата роспуску | 2005 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя |
Інтэрнацыянал |
Прагрэсіўны альянс Сацыялістычны інтэрнацыянал |
Колькасць членаў | 4 076 |
Сайт | hramada.org |
Дэмакратычная партыя парламенцкага тыпу, аб’ядноўвае грамадзян розных веравызнанняў і філасофскіх поглядаў, якія прызнаюць сябе прыхільнікамі прынцыпаў свабоды, справядлівасці і дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь, грамадзянскай і сацыяльнай роўнасці жанчын і мужчын, абароны навакольнага асяроддзя, лічаць прыярытэтным кірункам сваёй дзейнасці сацыяльную абарону людзей наёмнай працы, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, моладзі, пенсіянераў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Нягледзячы на тое што Народная Грамада не зарэгістравана ў Беларусі, партыя мае міжнародную падтрымку, НГ — адзіная ў Беларусі партыя, якая ўваходзіць у Сацыялістычны Інтэрнацыянал і ёсць назіральнікам у PES — партыі еўрапейскіх сацыялістаў.