Берлінскі кінафестываль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берлінскі міжнародны кінафестываль (ням.: Internationale Filmfestspiele Berlin, Берлінале) — штогадовы міжнародны кінафестываль, праводзіцца з 1951 года ў Германіі. Асноўны прыз — «Залаты мядзведзь» (мядзведзь — геральдычны сімвал Берліна). Праводзіцца штогод у лютым (але да 1978 года праводзіўся летам), год правядзення першага фестывалю — 1951.
Хуткія факты Берлінскі кінафестываль Internationale Filmfestspiele Berlin, Месца ...
Берлінскі кінафестываль Internationale Filmfestspiele Berlin | |
---|---|
| |
Месца | |
berlinale.de (ням.) (англ.) |
Закрыць
У адрозненне ад Канскага кінафестывалю, Берлінале арыентаваны на прагрэсіўны геапалітычны кінематограф. Журы надае адмысловую ўвагу таму, каб у фестывальнай праграме былі прадстаўленыя фільмы са ўсяго свету, у тым ліку фільмы краін былога «Усходняга Блока».
Прэм'еры праходзяць у палацы Берлінале.