Берынгава мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берынгава мора — паўзамкнёнае мора на поўначы Ціхага акіяна, аддзяляецца ад яго Алеўцкімі і Камандорскімі астравамі; Берынгаў праліў злучае яго з Чукоцкім морам і Паўночным Ледавітым акіянам. Берынгава мора абмывае берагі Расіі і ЗША. Плошча 2315 тыс.км², найбольшая глыбіня 5500 м. Залівы: Анадырскі, Брыстолькі, Нортан, Алютарскі. Самыя вялікія астравы: Святога Лаўрэнція, Нунівак, Астравы Прыбылова, Карагінскі. Берагі моцна парэзаныя, усходнія — нізінныя, заходнія — пераважна гарыстыя. Упадаюць рэкі Анадыр і Юкан. Клімат на поўначы арктычны і субарктычны з адметнымі рысамі кантынентальнасці, на поўдні ўмерана марскі.
Хуткія факты Берынгава мора, Даўжыня ...
Берынгава мора | |
---|---|
Даўжыня | 2 400 км |
Шырыня | 1 600 км |
Плошча | 2 315 000 км² |
Аб'ём | 3 796 000 км³ |
Найбольшая глыбіня | 4 151 м |
Сярэдняя глыбіня | 1 600 м |
Упадаюць | Юкан, Анадыр |
Закрыць